«Лабараторыя інавацыйных праектаў» у межах кампаніі «Зробім лепш!» запрашае ўсіх зацікаўленых на бясплатныя вэбінары па развіцці асобасных і прафесійных кампетэнцый. Вэбінары пройдуць 9, 15 і 16 ліпеня на платформе Zoom.
Для ўдзелу ў вэбінары неабходна зарэгістравацца, каб атрымаць спасылку на ўваход.
Тэмы вэбінараў (рэгістрацыя дасяжная па спасылках):
- 9 ліпеня — «Тры сакрэты паспяховага выступлення» (12.00-13.30).
- 9 ліпеня — «Агляд адукацыйных платформаў для навучання ў пачатковай школе» (13.30-15.00).
- 9 ліпеня — «Канструктар інтэрактыўных рабочых лістоў Liveworksheets ад А да Я» (15.00-16.00).
- 9 ліпеня — «Метафарычныя асацыятыўныя карты ў групавой працы» (16.00-17.00).
- 9 ліпеня — «Сацыяльныя сеткі для арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў» (17.00-18.00)
- 15 ліпеня — «Як навучаць медыяадукаванасці, не нашкодзіўшы прадметнаму зместу ўрока» (14.00-15.00).
- 15 ліпеня — «Выкарыстанне Google-інструментаў для арганізацыі дыстанцыйнага навучання» (15.30-16.30).
- 15 ліпеня — «Лічбавы партфель настаўніка англійскай мовы» (17.00-18.00).
- 16 ліпеня — «Пакаленне Альфа або пра што думаюць дзеці новай фармацыі?» (15.00.-16.00).
- 16 ліпеня — «Экалагічныя трэнды, лайфхакі».(16.30-17.30).
Па ўсіх пытаннях адносна курсу можна звяртацца да дырэктара некамерцыйнай установы «Лабараторыя інавацыйных праектаў» Віталія Нікановіча па электроннай пошце: vitali@e-edu.org або праз месэнджары у тэкставым фармаце: +375298693921 (Viber, Whats App, Telegram, Signal).
З запісамі папярэдніх вэбінараў можна азнаёміцца на старонках «Лабараторыі інавацыйных праектаў» у сацыяльных сетках Facebook, VK, Instagram.
Надзея НІКАЛАЕВА, газета Звязда