Ганарымся педагогамі, якія палічылі галасы на выбарах

12.08.2020

Сёння ў Беларусі ідзе вайна. Кожны дзень ідзе супрацьстаянне грамадзян і сілавікоў, пралілася кроў, на вуліцах гарадоў гучаць стрэлы і рвуцца гранаты. Мы ўжо маем чалавечыя ахвяры.  Пратэсты - гэта ўсё, што нам засталося. Ніякія законныя і мірныя метады ў нашай краіне не працуюць. І вінаваты ў гэтым не толькі Лукашэнка, які прайграў на выбарах, але трымаецца за ўладу "сінімі пальцамі". Адмашку будаванню барыкадаў і кровапраліццю далі сябры камісій, якім не хапіла мужнасці адкрыта сказаць народу праўду пра яго выбар.  І народ не вытрымаў хлусні, хамства і халуйства, масава выйшаў да выбарчых участкаў, каб паглядзець на пратаколы, а заадно і ў вочы членам камісій,  і папаў пад "зачыстку", а эвакуацыя камісій адбывалася пад прыкрыццём АМАПу. На шматлікіх участках пратаколы нават не вывесілі. А гэта падстава лічыць выбры несапраўднымі. 
На жаль, сярод членаў камісій, якія вывесілі фальшывыя пратаколы, або наогул уцяклі з участкаў з бюлетэням і без падведзеных вынікаў, было шмат настаўнікаў. І цяпер за іхныя дзеянні прыдзецца адмывацца ўсім педагогам. Але пагаворым пра гэта пазней. 

Фото: Станислав Коршунов, TUT.BY

Людзі ў чорным кінутыя супраць грамадзян, якія патрабуюць права на праўду. 

Сёння абсалютна ясна, што 1 верасня нашыя бацькі і нашыя вучні будуць іншымі, чым бы ні закончыліся пратэсты. Бацькі злыя на школу, на настаўнікаў, на сябе. Яны больш не будуць трываць ні хлусні, ні пабораў на рамонты-стэнды, ні "спасацеляў, ні БРСМаў.  Крайнімі будуць, як вы здагадаліся, - настаўнікі. 

А цяпер пра добрае. 
Есць шмат камісій, дзе галасы палічылі. І гэтыя камісіі амаль цалкам - настаўніцкія. Пакуль вядома пра 200 пратаколаў, якімі не сорамна пахваліцца. Менавіта таму і адключылі інтэрнэт, каб мы пра гэта не ведалі. А яшчэ існуе процьма відэазапісаў і аўдыяфайлаў з доказам несапраўднасці вынікаў, якія абвесціла ЦВК. Іх зрабілі і члены камісій, каб выйсці сухімі з вады, і назіральнікі, і простыя выбаршчыкі. Інфармацыйнае грамадства мае свае плюсы.  Уключаць інтэрнэт, і краіна даведаецца пра сваіх героеў і пра злачынцаў.   Яшчэ ёсць шмат шэраговых сябраў камісій, якія стаяць у чарзе, каб адкрыта заявіць пра фальсіфікацыі. Яны не баяццца, бо ўжо няма каго баяцца. Страх знік. Усё роўна, жыць, як жылі раней, не атрымаецца. Я сама размаўляла з дырктаркай школы, якая заявіла пра падробку вынікаў галасавання адкрыта, бо пабачыла, як у двары школы АМОН мясіў яе выпускнікоў і бацкоў вучняў за тое, што чакалі вынікаў у двары школы. Як ім цяпер глядзець у вочы? 

Прыхільнікі пераменаў прыдумалі спосаб візуалізаваць свой голас - скласці бюлетэнь гармонікам. Як думаеце, колькі атрымаў дзейны прэзідэнт на гэтым участку?  Крыніца https://people.onliner.by/2020/08/09/v-belarusi-proxodyat-vybory

Прыемна, што сярод адважых педагогаў, якія ўвайшлі ў камісіі, каб палічыць і сказаць народу праўду, шмат аўтараў нашага сайта. Дзякуй вам, дарагія настаўнікі! Менавіта вашая пазіцыя дазволіць вярнуць чэснае імя наша прафесіі. Чакаць засталося нядоўга. 

Тамара Мацкевіч