Лукашэнка патрабуе разабрацца з настаўнікамі, якія не прытрымліваюцца дзяржаўнай ідэалогіі

24.08.2020

Лукашэнка патрабуе абараніць настаўнікаў у школах ад усялякіх нападкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абараніце настаўнікаў ад усялякіх нападкаў. Мы гэта пачалі ўжо рабіць, прытым робім вельмі актыўна і вельмі строга спыняем усякія наезды, накаты на настаўнікаў, урачоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі нехта перакінуўся ў іншы лагер, нам таксама трэба з імі разбірацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалогія. "І тыя, хто хочуць прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, калі ласка, будзьце ласкавы: ідзіце выкладайце, вучыце, працуйце. Тыя, хто не хоча, значыць, яны ў школе быць не павінны. Гэта трэба гаварыць прама, адкрыта і сумленна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

24 жніўня, Мінск БЕЛТА

Між тым, артыкул 4 Канстытуцыі Беларусі сцвярджае: "Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян".

Nastaunik.info з вярнуўся да юрыстаў з просьбай даць прававую ацэнку гэтай заяве. 
Хутка на нашым сайце з'явіцца каментар. 

Між тым, артыкул 4 Канстытуцыі Беларусі сцвярджае: "Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян".