28.08.2020
Добрая навіна. У 23-й гімназі сталіцы бацькі дамагліся звальнення настаўніцы, якая была старшынёй выбарчай камісіі.
З нагоды 1 верасня да настаўнікаў краіны звярнулася Святлана Ціханоўская.
"Большасць з вас працуе чэсна, імкнецца даць дзецям веды і выхаваць іх прыстойнымі людзьмі. Але ёсць і тыя, хто пад ціскам або з-за жадання выслужыцца краў галасы выбаршчыкаў - краў будучыню ў дзяцей, якіх вы вучыце... Давайце ачысцім школу і добрае імя настаўнікаў ад двудушша і страху. Хай звальняюцца махінатары і кар'ерысты!"