09.09.2020
Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Мікалай Запрудскі:
"Калегі, сябры, вельмі дрэнная навіна! 8 верасня памёр Анатоль Аляксандравіч ШУБА.
"Калегі, сябры, вельмі дрэнная навіна! 8 верасня памёр Анатоль Аляксандравіч ШУБА.
Мы яго ведалі не толькі як актыўнага ўдзельніка нашага летніка, (з 1995 года ён удзельнічаў у у арганізаці метадычнага летніка ў Альхоўцы).
З 1994 па 1998 год Анатоль Аляксандравіч працаваў выканаўчым дырэктарам Міжнароднай сорасаўскай праграмы адукацыі ў галіне дакладных навук (фізіка, матэматыка, хімія і біялогія). Шмат карыснага было зроблена пад яго кіраўніцтвам: канферэнцыі, семінары для настаўнікаў, фінансаванне ўдзелу школьнікаў у міжнародныдных прадметныях алімпіядах, стыпендыі лепшым настаўнікам, аспірантам, дацэнтам і прафесарам (лепшыя вызначаліся па выніках апытвання вучняў і студэнтаў), настаўнікі і школы атрымлівалі ад праграмы каштоўную метадычныю літаратуру. Найбольш Анатоль Аляксандравіч пасябраваў з фізікамі (нават многія памылкова лічылі яго фізікам, а не перакладчыкам). Ён фінансава падтрымаў стварэнне Беларускай асацыяцыі настаўнікаў фізікі. Цягам 4-х гадоў Праграма спансіравала альхоўскі летнік. Але галоўнае: Анатоль Аляксандравіч -- быў цудоўным чалавекам, надзейным сябрам, адказным партнёрам, таленавітым кіраўніком (да апошняга часу працаваў намеснікам дырэктара Інстытута генетыкі АН РБ).
Мы, дарагі сябра, заўсёды будзем памятаць твой іскрамётны гумар, твае кацільёны, твой унікальны плоў, які ты рабіў на нашай паляне, тваю гатоўнасць і ўменне дапамагчы ў жыццёвых і прафесійных сітуацыях.
Твае сябры і партнёры"