United World Colleges запрашаюць старшакласнікаў

14.12.2020

Конкурс на стыпендыі ў каледжы United World Colleges на 2021-2023 год абвешчаны адкрытым! 

У гэтым годзе Нацыянальны Камітэт UWC Belarus атрымаў 8 стыпендый у прэстыжныя каледжы.
У UWC вучні са 140+ краін свету жывуць і навучаюцца разам па сістэме Міжнароднага Бакалаўрэату цягам 2 гадоў. Старшакласнікі Беларусі могуць атрымаць стыпендыі на навучанне ў наступных каледжах:

UWC Maastricht (Галандыя)
UWC Costa Rica (Коста Рыка)
UWC East Africa (Танзанія)
UWC Mostar (Боснія)
UWC Dilijan (Арменія)
UWC Changshu (Кітай)
UWC Changshu (Кітай)
UWC South East Asia (Сінгапур)

Хто можа ўдзельнічаць?

Конкурс адкрыты для кандыдатаў, якія:

1. Будуць мець 16 ці 17 поўных гадоў на 1 верасня 2021 года (пачатак навучання).
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі альбо пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.
Заяўку таксама могуць адпарвіць студэнты, якія на першым курсе ўніверсітэта ці на gap year, якія падыходзяць па ўзросце [16 - 17 поўных гадоў на 1 верасня 2021 года]. Ад кандыдатаў не чакаецца ідэальнае валоданне англійскай мовай.

Конкурс складаецца з двух тураў.

Тур першы: Анлайн заяўка праз платформу
https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_/ На сайце трэба стварыць свой акаўнт і выбраць падачу заяўкі праз Нацыянальны камітэт UWC.

Тур другi: Сумоўе ды актыўнасці.

Запрашаюцца ўсе патэнцыйныя кандыдаты запоўніць заяўку на першы тур конкурса на
сайце https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_/ 

Дэдлайн на падачу заяўкi: 17 студзеня 2021

Больш інфармацыі пра рух UWC ды UWC Belarus на  сайце www.by.uwc.org.

Сачыце за апошнімі навінамі ды апдэйтамі праз сацыяльныя сеткі: inst: @uwc_belarus, vk: uwcby, faceb:
uwcbelarus