XXXІ метадычны летнік “АЛЬХОЎКА-2021” запрашае!

16.04.2021

ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы  Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (ПЛАН повышения квалификации и переподготовки кадров образования в 2021 году государственного учреждения образования «Академия последипломного образования»).

Тэма курсаў:
«КРЭАТЫЎНАСЦЬ У ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА ЯК УМОВА  ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ ТВОРЧЫХ ЗДОЛЬНАСЦЕЙ ВУЧНЯЎ»

Мэта павышэння кваліфікацыі: валоданне  ўдзельнікамі метадамі і сродкамі творчага самаразвіцця і развіцця крэатыўнасці вучняў.

Павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў два этапы:
Першы – дыстанцыйны – з 31 мая  па 26 чэрвеня.
Другі – вочны, непасрэдна ў летніку – з 28 чэрвеня па 3 ліпеня.

Месца правядзення заняткаў – “зялёны клас” на беразе р. Страча і вучэбны клас Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна.

Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты,  выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. У конкурсе будуць мець перавагі педагогі і караўнікі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік.
Заяўку аформіце  ў выглядзе табліцы:

 

Прозвішча, імя і імя па бацьку

 

Пасада

 

Месца працы

 

Хатні адрас з паштовым індэксам

 

Тэлефон +375-ХХ-ХХХХХХХ

 

Е-mail

 

Пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка, які камандзіруе на курсы.  Электронны адрас гэтай устновы ці арганізацыі

 

Напішыце, чаму Вы вырашылі вучыцца менавіта на гэтых курсах?

 

Напішыце, ці патрэбна Вам пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі

 

У чым заключаецца Ваш вопыт творчага самаразвіцця і  развіцця крэатыўнасці вучняў – 5-7 сказаў? (не абавязкова)

 

У якім годзе Вы ўпершыню прыехалі ў летнік? 

 

Колькі ўжо разоў Вы прайшлі навучанне на курсах у летніку?

 

Пажаданае месца начлегу (свая палатка ці прышкольны інтэрнат)

 

Як прыедзеце ў летнік (на сваёй машыне ці грамадскі транспартам па прапанаваным намі маршрце) ?

 
 

 

Заяўку (запоўненую таблічку) дашліце М. Запрудскаму на адрас zaprudskyn@mail.ru.

    Важныя даты:
    11 -- 21 мая – прыем заявак.
    21 – 28 мая – вы даведаецеся, ці залічаны вы ў склад удзельнікаў.
    31мая  – 26  чэрвеня – дыстанцыйнае навучанне.
    28 чэрвеня  – заезд у Альхоўку.
    29 чэрвеня  – пачатак вучэбных заняткаў.
    3 ліпеня – апошні дзень курсаў.
    4 ліпеня  – ад’езд.

Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх  або жнівенскіх нумарах),  а таксама ў інтэрнэце:
http://www.academy.edu.by/personalii/372.html https://www.facebook.com/groups/olxovka/
https://nastaunik.eu/node/16969
https://nastaunik.eu/node/16942