07.07.2021
Сёння святкуе юбілей сябра Канцылярыі і Назіральнай Рады Таварыства беларускай школы, сталы аўтар нашага сайта Вінцук Вячорка.
Нарадзіўся 7 ліпеня 1961 года ў Берасці. Скончыў філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. Выкладаў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер БДПУ), працаваў у Беларускім гуманітарным ліцэі, у гістарычным часопісе «Спадчына». Аўтар дапаможнікаў, разам з Пётрам Садоўскім уклаў праграму і чытанку для беларускамоўных дзіцячых садкоў.
Публікацыі аўтара:
-
Дапытлівы юнак спытаў
-
Чытанка для дзіцячага садка. Укл. В. Вячорка і П. Садоўскі
-
Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу не знойдзем