У БДУ таксама недабор на бюджэт

03.08.2021

 

У БДУ аб'яўлены дадатковы набор на бюджэтную форму атрымання адукацыі на механіка-матэматычны і фізічны факультэты, а таксама ў МГЭІ ім. А.Д. Сахарава .

Дакументы будуць прымацца да 18.00 7 жніўня па адрасе: г.Мінск, вул. Ленінградская, 8 (корпус юрыдычнага факультэта).

На дзённай форме навучання вакантнымі апынуліся 36 месцаў.

На механіка-матэматычным факультэце - 14 месцаў:

- 8 на спецыяльнасці «матэматыка (напрамак - навукова-педагагічная дзейнасць)";

- 6 на спецыяльнасці «матэматыка (напрамак - навукова-канструктарская дзейнасць)".

На фізічным факультэце вакантных 11 месцаў: 

- 5 на спецыяльнасці «фізіка (напрамак - вытворчая дзейнасць)";

- 6 на спецыяльнасці «фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій».

У МГЭІ ім. А.Д. Сахарава вакантных 11 месцаў: 

- 4 на спецыяльнасці «прыродаахоўная дзейнасць»;

- 4 на спецыяльнасці «энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент";

- 3 на спецыяльнасці «ядзерная і радыяцыйная бяспека».

На завочнай форме навучання даступныя 15 вакантных месцаў на механіка-матэматычным факультэце :

- 5 на спецыяльнасці «матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі (па напрамках)»;

- 10 на спецыяльнасці «матэматыка (напрамак - навукова-педагагічная дзейнасць)".