Конкурс публікацый на тэму грамадзянскай адукацыі і правоў чалавека

08.09.2021

Конкурс праводзіцца ў рамках Тыдня грамадзянскай адукацыі EENCE , які пройдзе 11-17 кастрычніка 2021 пад лозунгам "Мастацтва жыць онлайн".

Мэта Тыдня  - сфармаваць паважлівае стаўленне да правайдэраў грамадзянскай адукацыі праз папулярызацыю лепшых практык і эфектаў грамадзянскай адукацыі, а таксама актуалізаваць тэмы грамадзянскай адукацыі ў грамадскім дыскурсе краін Усходняга партнёрства і Расіі. 

Конкурс публікацый накіраваны на павышэнне дасведчанасці грамадскасці у сферы грамадзянскай адукацыі як важным кампаненце ўстойлівага развіцця грамадства, на ўзмацненне асвятлення гэтай тэмы ў медыя, а таксама на папулярызацыю вопыту лепшых правайдэраў грамадзянскай адукацыі.

Удзел у конкурсе адкрыта для канкурсантаў з краін Усходняга партнёрства Еўрапейскага Саюза (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна), а таксама з Расіі.

Дапускаецца ўдзел і прадстаўнікоў іншых краін, калі іх працы датычацца жыцця названых вышэй краін. Удзельнікамі фестывалю могуць быць як прафесіяналы ў сферы медыя, так і школьнікі, студэнты і грамадзянскія актывісты любога ўзросту.

Больш інфармацыі тут: https://cew2021.eence.eu/ru/2021/07/24/konkurs-publikacij-na-temu-grazhdanskogo-obrazovanija-i-prav-cheloveka/