21.02.2022
Адкуль настаўніку ўзяць натхненне? Чытаць Дзённік настаўніцы з нестандартнымі ўрокамі і вясёлымі перапынкамі, мэйнстрымнымі праектамі і глыбокімі развагамі пра прафесію і місію Настаўніка. Прадстаўляем неверагодна натхняльны падарунак усім беларускім настаўнікам да Дня Роднай мовы - блог настаўніцы беларускай і рускай мовы і літаратуры Ганны Севярынец.
... Самае цяжкае ў працы настаўніка — гэта калі ў цябе праз гадзіну пачынаецца бясконцая колькасць урокаў, а ты не тое што сіл і настрою не маеш пры захаванні агульнай матывацыі, а тупа наогул не разумееш, навошта каму трэба гэтае вось усё. От зараз папсую дзецям назаўсёды і Гарэцкага, і Зарэцкага, і "Анегіна", і пунктуацыю ў бяззлучнікавых сказах, і што толькі пад руку падвернецца, і сама ж потым буду разграбаць.
І натхнення браць няма адкуль, і запалу, і настрою. А ўзяць аднекуль трэба...
Блог на настаўніку.інфо https://nastaunik.eu/blogs/sieviaryniec
Больш цікавага і не толькі пра ўрокі на старонцы Ганны ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/hanna.sieviaryniec