Шаноўныя настаўніцы! Набліжаецца 8 сакавіка, свята, якое дэградавала з Дня барацьбы за выбарчыя правы жанчын да гулянкі ў савецкім стылі. Пасля падзення камунізму свята лічыцца адным з галоўных сімвалаў старога рэжыму, у многіх краінах яно адышло ў нябыт.
Але сёлета ідзе вайна. Рэдка ў каго з нас няма родных, сяброў ці знаёмых ва Украіне. Давайце ўстрымаемся ад святкавання! Няхай сёлета стужкі ў сацыяльных сетках не напоўніцца радаснымі здымкамі з фальшывымі ўсмешкамі, мімозамі і няшчырымі дзяжурнымі словамі пра жанчын! Як вы потым дакажаце сваім вучням і сваім уласным дзецям, што ВЫ -- ЛЮДЗІ? Вучні запытаюцца: ЯК ВЫ ТАК МОЖАЦЕ???? Цяпер, калі жанчыны і дзеці зусім недалёка галосяць ад болю і жаху, за сваіх дзяцей, сваякоў, любых, сяброў? Цяпер, калі цэлая краіна знішчаецца проста так?
Давайце заставацца людзьмі!