Заўсёды актуальны Янка Купала

07.07.2022

Заўсёды актуальны Янка Купала. Сёння 140 гадоў народнаму паэту! Дзе, што і каго пачытаць-паслухаць-паглядзець пра Купалу (для сябе і на ўрокі ў школу)?

 

 

Янка Купала. Выбранае. 2022

Янка Купала – паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога – застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Гэтая кніга – выдатная нагода перачытаць паэзію Купалы і зноў адкрыць яе для сябе. У зборнік увайшлі знакавыя вершы і паэмы Янкі Купалы розных перыядаў жыцця.

Пра канцэпцыю вокладкі: "Гэта сапраўдны лабірынт з уваходам і выхадам. Я яго зрабіў з усіх назваў твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. Мы ўсе ў школе праходзілі Купалу. Прыйшоў час ПРАЙСЦІ яго па-новай". – Анатоль Лазар, дызайнер.https://oz.by/books/more101100422.html

 

Беларускія блізняты: як не блытаць Купалу і Коласа. Рэкамендацыі чытачам ад Марыны Яромкі тут: https://wir.by/ru/article/kupala-kolas

Два класікі беларускай літаратуры, народныя паэты, альбо два вусатыя дзядзькі з аднолькавымі ініцыяламі? Абодва нарадзіліся ў маляўнічых кутках нашай радзімы, абодва пісалі вершы і паэмы, якія ў школе вучаць на памяць. Паспрабуем усё ж разабрацца, чым яны адрозніваюцца як пісьменнікі –спасцігнуць тое, чаго не пабачыш на партрэтах, пра што не прачытаеш у біяграфіях.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Відэалекцыя Андрэя Хадановіча тут:

Змест:

00:00 – Янка Купала - Бог беларускай паэзіі
01:05 – Купалле і ягоныя таямніцы - зброя Янкі Купалы ў творчасці
05:50 – «Не быць скотам» і польскі след
13:30 – паэтычнае чарадзейства Купалы: узнёслыя гімны ў гонар Беларусі
21:15 – золата Купалы - верш «Спадчына»
24:07 – піяр-менеджар Янка Купала
33:32 – лёс, таямнічая смерць і велічнасць Купалы

Афіцыйны трэйлер мастацкага фільма "Купала" ("Беларусьфільм", 2020) тут:

Аповед пра драматычны лёс беларускага народнага паэта Янкі Купалы. Фільм раскрывае асноўныя этапы жыцця і творчасці паэта, якія супадаюць з самымі трагічнымі падзеямі 20 стагоддзя.

 

 

 

 

 

Купала-magic Сяргея Дубаўца тут: https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=58426

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваец­ца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны – грамадзянін з даведкай, па­цыент лекара, лавэлас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька... Ніякі. Назваўшыся імем бога, Ян Луцэвіч адмовіўся ад біяграфіі, факты якой хоць нешта б значылі ў ягоным жыцьці і творчасьці, і ад чалавечага характару, рысы якога сёньня складаліся б у адно з успамінаў сучасьнікаў. Ён стаў правадніком тае духовае стыхіі, што сыходзіла аднекуль з вышыняў, з Алімпу ці з гімнаў Рыгведы. Усё матэрыяльна-прадметнае – Бяларучы, вучоба ў Піцеры, праца ў Вільні, жыцьцё ў Менску, а ўрэшце пагібель у Маскве – выглядае бездапаможна і непераканаўча побач з яснай і магутнай метафізікай ягонае паэзіі. Назваўшыся Купалам, Луцэвіч памёр. 15 траўня 1905 году ў ягонае цела грамадзяніна з даведкай усяліўся персанаж зусім іншага, незямнога жыцьця: чараўнік, маг, magic. (фрагмент)