"Актыўная ацэнка -2022" запрашае на дыстанцыйны курс

13.09.2022


 

На сайце aacenka.by з'явілася абвестка пра дыстанцыйны курс "Актыўная ацэнка – 2022". Запрашаюць настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных устаноў, метадыстаў. Апошні тэрмін падачы заявак – 25 верасня 2022 г, 24:00.
Пра курс можна пачытаць у серыі артыкулаў “Настаўніцкай газеты” і ў прадметных часопісах.


Умовы ўдзелу:
Усе кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:

  • Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;

  • Быць адкрытымі для ўспрымання новай інфармацыі і гатовымі для апрабацыі новых ведаў на практыцы;

  • Валодаць базавымі ведамі па карыстанню камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты.

  • Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

Змест і арганізацыя курса


Актыўная ацэнка (АА) заснавана на зваротнай сувязі, дазваляе настаўніку эфектыўна матываваць вучняў і заахвочвае іх браць на сябе адказнасць за сваё навучанне, што ў выніку істотна падвышае якасць ведаў.
Укараненне актыўнай ацэнкі ў Вашу педагагічную дзейнасць будзе, відавочна, патрабаваць змены існуючых звычак і метадаў працы, а таксама прыстасавання прапанаваных элементаў актыўнай ацэнкі да вашай сістэмы навучання. Пры гэтым актыўная ацэнка не патрабуе змяненняў у змесце навучальнай праграмы.
Як удзельнік/удзельніца курсаў Вы будзеце паступова ўводзіць на сваіх уроках элементы актыўнай ацэнкі і мець дапамогу з боку ментара. Курс складаецца з сямі модуляў. Кожны модуль працягваецца каля трох тыдняў. Прыкладна раз на тры тыдні ўдзельнікі будуць атрымліваць невялікі дыдактычны матэрыял (у выглядзе прэзентацыі, тэстаў для самаправеркі, відэалекцый і ў тэкставым выглядзе, у сярэднім 4-6 старонак) і заданне, якое павінны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай а таксама матэрыяламі сайта www.aacenka.by. Па выніках кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.

Тэрмін навучання: 6 месяцаў.
Удзел у навучанні бясплатны.

Хто вядзе курс
У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго для беларускіх умоваў.


Як падаць заяўку:
Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анлайн анкету-заяўку Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам. Рэкамендацыйныя лісты ад практыкаў АА ў Беларусі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі.
Тэрмін прыёму заявак: з 12 па 25 верасня 2022 г.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена ў пачатку кастрычніка 2022 г.

Дзяліцеся інфармацыяй з калегамі
Анкета-заяўка: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSepeTBzrxFR5hw_YJ65GBWiWesWBc8Sgt84g8YAqLC-o6OMJQ/viewform?usp=sf_link

Крыніца: http://aacenka.by/?p=10215