20 верасня калегі і родныя развіталіся з Аленай Цынкевіч - нашай Ленай - выдатнай, разумнай, сціплай настаўніцай хіміі, суаўтарам шматлікіх метадычных дапаможнікаў і артыкулаў, шматгадовым ментарам курсаў дыстанцыйнага навучання. Лена была аўтарытэтным прафесіяналам, яна зрабіла значны ўнёсак у педагогіку, але, як прынята ў беларусаў, рабіла гэта ціха, без залішняга розгласу і рэкламы.
Алена Цынкевіч нарадзілася ў Жодзіна 10 верасня 1970 года, там жа скончыла са срэбным медалём сярэднюю школу №6, потым пачала вывучаць хімію і біялогію ў Мінскім Дзяржаўным педагагічным інстытуце, вучылася там разам з мужам Вадзімам, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2018 годзе. Пачала свой педагагічны шлях у Гімназіі №13 г. Мінска, потым працягнула вучыць дзяцей у Гімназіі № 35, дзе працавала да сакавіка 2022. Яе бязмерна любілі вучні і паважалі калегі.
Мы будзем памятаць Лену як шчырага, сумленнага і добрага чалавека.
Выказваем спачуванні родным і блізкім Алены Цынкевіч.
Светлая памяць.
Калегі
Алена Цынкевіч
(10.09.1970 - 17.09.2022)