Як закон "Аб ліцэнзаванні" закранае сферу адукацыі?

20.10.2022

Падпісаны Закон «Аб ліцэнзаванні», які прадугледжвае неабходнасць атрымання ліцэнзій усімі школамі і дзіцячымі садкамі. Згодна закону, замацоўваецца пераход на электроннае ліцэнзаванне праз стварэнне адзінага лічбавага рэестра ліцэнзій.


Згодна публікацыі, адукацыйная дзейнасць патрабуе павышанага кантролю з боку дзяржавы, таму што "звязаная з фарміраваннем здаровай, ідэалагічна устойлівай і рознабакова развітай асобы. Ліцэнзаванне гэтай дзейнасці стане гарантам законнасці і якасці паслуг, што дасць магчымасць ацаніць арганізацыю адукацыйнага працэсу і не дапусціць з’яўлення ў сферы адукацыі суб’ектаў гаспадарання, якія маюць выключна камерцыйныя мэты на шкоду дзяржаве і асобе".

Нормы аб атрыманні ліцэнзіі дзяржаўнымі і прыватнымі дзіцячымі садамі і школамі набудуць моц адразу пасля афіцыйнага апублікавання Закона, астатнія палажэнні - з 1 студзеня 2023 года. Тэрміны звароту па атрыманне ліцэнзіі будуць вызначацца Міністэрствам адукацыі ў адпаведнасці з графікам, які зацвярджаецца ім. Ліцэнзаванне ўскладзена на Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённыя выканаўчыя камітэты.
Больш падрабязнасцей тут: https://edu.gov.by/about-ministry/press-tsentr/mess/informatsiya-o-litsenzirovanii-obrazovatelnoy-deyatelnosti/index.php