
Дзіцячы адукацыйны відэапраект «Разумняты» вяртаецца пасля перапынку. Новы (ужо трэці!) сезон выходзіць на новым дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям».
«Разумняты» — інтэрактыўныя пазнавальныя відэаўрокі, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.
Трэці сезон створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.
З новага выпуску "Маўклівыя сведкі мінуўшчыны" мы даведаемся:
- Адкуль вучоныя даведаліся пра тое, што адбывалася стагоддзі і нават тысячагоддзі таму.
- Чым займаецца навука археалогія. Хто заснаваў першы ў Беларусі музей старажытнасцей.
- Што такое курган і валун, і ў што верылі нашыя продкі.



