Кожны чалавек здольны запусціць свой паспяховы анлайн-курс нават без папярэдняга досведу.У гэтай інструкцыі вы знойдзеце ўсю базавую інфармацыю для распрацоўкі і запуску ўласнага анлайн-курса з мінімальнымі затратамі рэсурсаў.
У кожнага з нас ёсць веды і досвед, якія могуць быць запатрабаваны і карысны, а сучасныя тэхналогіі даюць унікальную магчымасць дзяліцца сваёй экспертызай з дзясяткамі, сотнямі і нават тысячамі людзей па ўсім свеце, не выходзячы з дому.
Нават у эпоху інтэнсіўнага развіцця анлайн-адукацыі, калі здаецца, што ўсё ўжо было створана, вы заўжды можаце прапанаваць новы погляд і новы падыход да вывучэння вядомай тэматыкі. Беларускамоўная і рускамоўная анлайн-прасторы ўсё яшчэ могуць быць дапоўнены новымі анлайн адукацыйнымі прадуктамі, якія дадуць вам магчымасць дзяліцца досведам, а вашым кліентам — вывучаць новае.
У адным з папярэдніх матэрыялаў http://ed-tech.by/ вы маглі даведацца, як пераўтварыць свае прафесийныя веды ці хобі ў адукацыйны бізнес анлайн.Зараз, калі вы атрымалі агульнае ўяўленне аб тым, як стварыць свой анлайн курс, настаў час рашучых дзеянняў!
Прапануем інструкцыю,у якой вы знойдзеце ўсю базавую інфармацыю для распрацоўкі і запуску ўласнага анлайн-курса з мінімальнымі затратамі рэсурсаў: http://ed-tech.by/onlinecourse_manual_part1