БДУ запрашае старшакласнікаў на адкрытую алімпіяду па сусветнай эканоміцы

14.04.2023

 

Факультэт міжнародных адносін БДУ з радасцю запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у Адкрытай алімпіядзе БДУ па сусветнай эканоміцы.

 

 

У гэтым навучальным годзе Алімпіяда праводзіцца ў Школьнай лізе (Junior League). Спаборніцтва будзе арганізавана ў камандным заліку. Каманда, якая прымае ўдзел у Алімпіядзе, павінна мець уласную назву і складацца з 3-4 чалавек.

Хто можа стаць удзельнікам?

Навучэнцы 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі.

Якія этапы неабходна прайсці?

  • Завочны адборачны тур (17 красавіка 2023 года – 30 красавіка 2023 года):
  • Каманднае рашэнне бізнес-кейса ад генеральнага партнёра алімпіяды
  • Індывідуальны анлайн-тэст на праверку ўзроўню фінансавай пісьменнасці
  • Фінальны тур (12 мая 2023 года):
  • Публічны выступ перад журы ў форме прадстаўлення рашэння бізнес-кейса

Які парадак дзеянняў?

  • Рэгістрацыя школьнікаў для ўдзелу ў Алімпіядзе да 15 красавіка ўключна ТУТ.
  • Пацвярджэнне Аргкамітэтам удзелу ў Алімпіядзе на працягу 3 дзён пасля падачы заяўкі.
  • Пасля заканчэння рэгістрацыі, 17 красавіка, адпраўка Аргкамітэтам усім удзельнікам спаборніцтва бізнес-кейса для вырашэння ў рамках завочнага тура, а таксама патрабаванняў да рашэнняў.
  • Да 30 красавіка ўключна адпраўка ўдзельнікамі Алімпіяды рашэнняў бізнес-кейса на электронны адрас: competition.bsu@gmail.com.
  • У перыяд з 26 красавіка па 30 красавіка – фінансавая гульня на англійскай мове, якая праводзіцца пры падтрымцы International Economic Olympiad.
  • Па выніках завочнага тура 7 мая аб'яўленне Аргкамітэтам 8 каманд з лепшымі рашэннямі для праходжання ў фінал.
  • 12 мая правядзенне фіналу, на якім будуць вызначаны пераможцы Алімпіяды.

Журы Алімпіяды фарміруецца з высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі, дзяржаўныя органы і арганізацыі, бізнес-супольнасць.
Конкурсныя заданні будуць ацэньвацца па сістэме крытэрыяў, аб якіх прадстаўнікі Аргкамітэта будуць паведамляць асобна па меры правядзення Алімпіяды.

Алімпіяда праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. Генеральным партнёрам школьнай лігі з'яўляецца кампанія BREMOR.
Пераможцы алімпіяды атрымаюць дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені і каштоўныя прызы. Пераможцы Алімпіяды таксама змогуць прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на Міжнароднай алімпіядзе па эканоміцы для школьнікаў улетку 2023 года.

У выпадку, калі ў вас ёсць пытанні, пішыце на competition.bsu@gmail.com.
І не забывайце: рэгістрацыя ТУТ да 15 красавіка 2023 года.

Крыніца: https://fir.bsu.by/be/news-by/news-2023-04-06-03