21 красавіка ў 19.00 бібліятэкі Беларусі запрашаюць наведвальнікаў на Міжнародную акцыю ў падтрымку чытання «Бібліяноч—2023». Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, заснаванага ЮНЕСКА ў 1995 годзе, і адзначаецца штогод 23 красавіка.
З нагоды Дня кнігі кожны год бібліятэкі пашыраюць час і фармат сваёй працы і арганізуюць кніжныя выстаўкі, публічныя чытанні, акцыі і іншыя культурныя мерапрыемствы.
У праграме «Бібліяночы-2023» мноства тэматычных пляцовак для дарослых і дзяцей. Гасцей, як заўсёды, парадуюць розныя актыўнасці — майстар-класы, гульні, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і іншыя забавы. Навіны будуць размешчаны на афіцыйных сайтах бібліятэк і на старонках у сацыяльных сетках.
У акцыі прымуць удзел наступныя бібліятэкі:
У Мінску
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116), тэма «БібліяІмпульс»;
- Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. С. Лупіновіча НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15), тэма "Тэрыторыя навукі";
- Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (вул. Фабрыцыуса, 28), тэма «Начны абанемент»;
- Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага (пр. Газеты «Праўда», 20а), тэма «Бібліяпрыцемкі «Кніга і кампанія».
- Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16), тэма «Традыцыі. Тое, што нас аб’ядноўвае»;
- Бібліятэка № 13 (вул. Народная, 43а), тэма «Кніга. Музыка Тэатр».
У рэгіёнах
- Навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;
- Астравецкая раённая бібліятэка.
- Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва;
- Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна;
- Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна;
- Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна;
- Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна;
- Бібліятэчная сетка Хоцімскага раёна;
- Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна.
Уваход на мерапрыемствы вольны.
Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі