Хочацца рабіць карысныя адукацыйныя ці культурныя праекты анлайн – для дзяцей ці дарослых? Трэба аднадумцы ў каманду ці парады дасведчаных спецыялістаў?
Адукатон 2.0 запрашае на трохдзённы трэнінг-інтэнсіў на прыродзе. Ютубчык за выходныя – ад сцэнару да першых лайкаў.
Дасведчаныя кантэнтмэйкеры падзеляцца сваімі навыкамі ў:
- падрыхтоўчым этапе: распрацоўка ідэі, SWOT-аналіз, напісанне сцэнару (цягам 3-х гадзіннай уводнай анлайн-сэсіі);
- стварэнні відэакантэнту (асвятленне, відэаздымка, гуказапіс, мантаж) (падчас трохдзённага інтэнсіву ў ціхім, натхняльнім месцы, далёка ад гарадскога тлуму);
- распаўсюдзе мультымедыйных прадуктаў (прасоўванне, рэклама, манетызацыя) (падчас трохдзённага інтэнсіву ў ціхім, натхняльнім месцы, далёка ад гарадскога тлуму).
Адукатон 2.0 Забег у 2 этапы:
1. Анлайн сэсія 27 траўня 12.00 — 15.00
Знаёмства з удзельнікамі і ідэямі, крыху тэорыі і практычныя заданні.
На дадзены этап можна заявіцца аднаму, часткай ці поўным складам каманды. З ідэямі і прапановамі любой ступені гатоўнасці.
Хатняе заданне — падрыхтоўка да здымачнага працэсу.
2. Трохдзённы афлайн-інтэнсіў 22—25 чэрвеня
Здымкі, гуказапіс, мантаж, афармленне Ютуб-канала.
Супольная праца на фоне маляўнічай прыроды, максімальны адрыў ад гарадскіх будняў і паглыбленне ў творчасць.
Мінімум тэорыі, максімум практыкі!
Больш падрабязная інфармацыя і анкета тут https://karahod.tilda.ws/adukaton