«Разумняты» цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаюць пра гісторыю як навуку

29.05.2023

Выйшаў новы выпуск адукацыйнага відэапраекта для дзяцей «Разумняты». Гэтым разам цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем пра гісторыю як навуку.

 

 

 

БУДЗЬМА ВЕДАЦЬ
Што вывучае навука гісторыя? Якія інструменты дапамагаюць яе вывучаць? Якія адзінкі вымярэння часу ўжываюцца ў гісторыі? Калі пачалася наша эра і як лічацца гады? Як хутка вызначыць стагоддзе? Дата якой падзеі з’яўляецца першай дакладна вядомай у гісторыі нашай краіны? У якім стагоддзі ўзнікла першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі? Для чаго прызначана гістарычная карта і як яе «прачытаць»?
А для самых кемлівых падрыхтаваны цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.
Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

#разумняты інтэрактыўныя пазнавальныя відэаўрокі, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове