Сталі вядомы першыя вынікі ЦЭ: стобальнікаў па беларускай мове (3,6 %) больш, чым па рускай (1,2 %)

29.05.2023

Напамінаем статыстыку ЦЭ па рускай і беларускай мовах (14 мая):

  • усяго было зарэгістравана 53316 навучэнцаў, у тым ліку:
  • 11540 — на беларускую мову
  • 41776 — на рускую мову
  • не з'явіліся на ЦЭ — 182 чалавекі, з якіх 75 мінчане; не былі дапушчаныя 4 чалавекі (адсутнічаў арыгінал пашпарта); дапамога медыкаў спатрэбілася аднаму абітурыенту; парушальнікаў сярод тых, хто здаваў іспыт не было.

Паводле https://kudapostupat.by/article/item/id/2545



Стобальнікі ЦЭ па рускай і беларускай мове:

  • За ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай 413.

Паводле: https://t.me/s/MinobrofBelarus

Першая аналітыка ЦЭ па мовах ад МІністэрства адукацыі:

  • Вынікі іспыту паказалі, што выпускнікі школ, гімназій, ліцэяў даволі паспяхова справіліся з заданнямі. Вынікі 6, 7 і 8 балаў (па дзесяцібальнай шкале) паказалі каля 60 працэнтаў удзельнікаў ЦЭ па дзяржаўных мовах, што ў цэлым супастаўна з вынікамі выніковай атэстацыі за апошнія два гады. У сярэднім навучэнцы справіліся прыкладна з 70 працэнтаў заданняў ад іх агульнай колькасці.
  • Разам з тым ёсць і дастаткова нізкія вынікі. Так, тэст па беларускай мове на 0 балаў выканалі 3 чалавекі, 1, 2 балы (па дзесяцібальнай шкале) атрымалі 63 навучэнцы па беларускай мове і 85 - па рускай. Улічваючы, што ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках профільнага навучання ў цэлым арыентавана на падрыхтоўку да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі, трэба адказна падыходзіць да рашэння аб прадаўжэнні навучання пасля IX класа. Абавязковую агульную сярэднюю адукацыю і спецыяльнасць навучэнцы могуць атрымаць, працягнуўшы навучанне ў прафесійных каледжах.
  • У цэлым аналіз вынікаў першага цэнтралізаванага іспыту паказаў, што новая форма выніковай атэстацыі выпускнікоў школ апраўдала сябе.
  • Міністэрству адукацыі яшчэ сур'ёзная работа па дэталёвым аналізе вынікаў ЦЭ, накіраваная, у першую чаргу, на ўдасканаленне як тэставага матэрыялу, так і работы педагагічнага корпуса.Т

Паводле: https://t.me/s/MinobrofBelarus