Чаму я атрымаў за тры памылкі 73 бала, а ў вучня, у якога ў школе была чацвёрка, на ЦЭ 17 памылак і 43 бала. А ён часціны мовы не адрознівае...
29 мая ў выпускнікоў з'явілася магчымасць праверыць на сайце РІКВ вынікі першага ЦЭ. Амаль адразу выпускнікі і іх бацькі сталі пісаць, што іх дзеці атрымалі на ЦЭ нечакана нізкія вынікі і скардзіліся на непразрыстую і незразумелую сістэму падліку балаў. У сацыяльных сетках з'явілася мноства скрыншотаў з вынікамі ЦЭ і каментароў да іх.
29 мая
Брыфінг Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ): Ніякага збою пры падліку балаў за цэнтралізаваныя іспыты не было, пералічваць іх не будуць.
30 мая
МІністэрства адукацыі: "Мы стварылі міжведамасную рабочую групу, якая складаецца з матэматыкаў, інфарматыкаў, спецыялістаў у галіне статыстычнай апрацоўкі вынікаў, нашых лепшых вучоных устаноў не толькі вышэйшай адукацыі, але і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, іншых спецыялістаў, якія ў найкарацейшыя тэрміны правядуць комплексную праверку карэктнасці выкананых разлікаў. Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. Гэта дазволіць нам сапраўды пераканаецца, што скаргі людзей, якія да нас звяртаюцца, маюць пад сабой глебу. У выпадку выяўлення памылак Міністэрствам адукацыі будуць прынятыя ўсе неабходныя меры па іх ухіленні".
"... Мы бачым магчымасць стварэння такой сістэмы, калі кожнае заданне будзе мець пэўную вагу да пачатку правядзення іспыту. І кожны выпускнік будзе разумець, што, вырашыўшы пэўную задачу, ён можа атрымаць са 100 балаў 2, 5 ці 10 у залежнасці ад складанасці самой задачы. І гэта будзе абсалютна празрыстая сістэма, якая не будзе патрабаваць ніякіх тэхнічных інструментарыяў па пераводзе першаснага бала ў тэставы. Адпаведна гэта аблегчыць саму працэдуру як ацэнкі ЦЭ, так і выстаўлення потым выніковай ацэнкі за курс сярэдняй школы».
Куды скардзіцца?
Усім, каго не задавальняюць вынікі ЦЭ і ў каго ёсць падазрэнні ў няправільным падліку, параілі тэлефанаваць на гарачую лінію.
Нумар тэлефона: 8 (017) 311-00-08.
Лінія працуе штодня з 9:00 да 17:00, абед - з 13:00 да 14:00.
Крыніцы: БЕЛТА, https://t.me/s/MinobrofBelarus