Уступная кампанія 2023 - бяром усіх?

27.07.2023

Настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Сяргей АльшэўскІ: Пакуль мінадукацыі ў сваім тэлеграме піша пра паспяховыя-поспехі прыёмнай кампаніі 2023, я прапаную паглядзець на гэтыя «поспехі» на прыкладзе некалькіх скрыноў з каментарамі.

 

 

Пачну з "поспехаў" машынабудаўнічага факультэта БНТУ. І спачатку прашу звярнуць увагу на вось гэты скрын, а асабліва на тое, што выдзелена дробным шрыфтам, але абведзена мной.



Гэта значыць, на факультэт і групу спецыяльнасцяў конкурсу няма. І ўсім, хто падаў заяву, а падавалі хутчэй за ўсё якраз на групу спецыяльнасцей, будзе забяспечана месца ў ВНУ. А зараз давайце паглядзім на балы абітурыентаў на групу спецыяльнасцей.


І вынесу дзве тэзы:

Абітурыент пад чырвонай стрэлкай, мае бал у дыяпазоне ад 121 да 125. А гэта значыць, што сярэдні бал (атэстат + 2 ЦЭ + ЦТ) прыблізна роўны 31. А гэта рашэнне трох-чатырох простых задач на ЦТ і ЦЭ, а таксама пустая трата часу ў школе.

З улікам таго, што на мой погляд на ЦЭ як мінімум усім абітурыентам "намалявалі" мінімум +20 балаў, то гэтаму абітурыенту месца не ў ВНУ, а ў якасці другагодніка за школьнай партай у 7-8 класе, не больш.

Знойдуцца, канешне, і тыя, хто скажа, што гэта адзін факультэт. Таму паглядзім, якія справы на іншых.


Чытаць далей: https://eschool.by/kak-v-vuzy-prinimayut-vseh-nezavisimo-ot-urovnya-znanij/?fbclid=IwAR3YrHtamKQx1Xx7k_-emlrMC9xtB1bj6LeGpkXEXB8aDP3s_nW4MMKTAjc