Адукаванка запрашае на прэзентацыю інтэрнэт-рэсурса для настаўнікаў "Канструктар урокаў"
Што гэта?
Па-першае, гэта pdf-кніжка, якую можа сабе раздрукаваць кожная настаўніца ці кожны настаўнік. І хутка і цікава ствараць нетыповыя ўрокі, рабіць план занятку, знайсці цікавосткі. Кніжка бясплатная і прыгожая. Зробленая з аграмезнымі цеплынёй і любоўю.
Па-другое, гэта сайт. Там можна перацягваць прыёмы па этапах урока. Стварыць свой урок і захаваць сабе на камп'ютар ці раздрукаваць. Яшчэ на сайце каталог прыёмаў, можна абіраць пад розныя задачы: развіццё 4К кампетэнцый, эмацыйны інтэлект, праца з тэкстам.
Калі адбудзецца прэзентацыя?
16 жніўня а 16:00 па мінскім часе
Дзе далучыцца?
Далучайцеся, каб першымі атрымаць кнігу і спасылку на сайт. І дзяліцеся, калі ласка, з калегамі.