Пераможцу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2023" назавуць 28 верасня (у папярэдні раз конкурс "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" праводзіўся ў 2020 годзе)
У фінал конкурсу выйшлі 56 удзельнікаў. Сярод іх як маладыя педагогі, так і дастаткова вопытныя. Цяпер каманды ў рэгіёнах праводзяць працу па падрыхтоўцы канкурсантаў да ўдзелу ў фінальным этапе, які скончыцца 28 верасня ўрачыстымі мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню настаўніка.
Удзельнікі конкурсу будуць спаборнічаць у розных намінацыях. Праграмай прадугледжаны розныя мерапрыемствы: урок у незнаёмым класе, майстар-клас, выступленне перад педагагічнай грамадскасцю, вырашэнне педагагічных сітуацый і інш.
Мерапрыемствы конкурсу "Настаўнік года" пройдуць на базе БДПУ ім. М. Танка, МДЛУ, Індустрыяльна-педагагічнага каледжа (філіяла РІПА), АПА, іншых устаноў адукацыі Мінска. Суперфінал конкурсу адбудзецца на сцэне Нацыянальнага цэнтру мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Пераможцу назавуць на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню настаўніка, у Палацы Рэспублікі 28 верасня 2023 года.
Паралельна з конкурсам прафесійнага майстэрства ўпершыню будзе праводзіцца фестываль "Педагагічны дэбют". Прадугледжаны чатыры намінацыі: "Малады настаўнік", "Малады выхавальнік", "Малады кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі" і "Малады загадчык дзіцячай дашкольнай установы".
Мерапрыемствы фестывалю "Педагагічны дэбют" пройдуць на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска.
На фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2023" можна паглядзець тут