"Кампетэнцыі сучаснага беларускага настаўніка": дапаможам вызначыць патрэбы?

02.10.2023
Беларуская асацыяцыя адукацыі і навукі запрашае прыняць удзел у распрацоўцы адукацыйнай праграмы для беларускіх настаўнікаў, якія вымушана або з уласнага выбару ствараюць зараз свае адукацыйныя паслугі ў нефармальнай адукацыйнай прасторы. Мэта -  акрэсліць асноўныя тэмы і кірункі самаразвіцця ў адукацыі,  якія цікавяць настаўнікаў і якія сталі б асноўным зместам анлайн-праграмы "Кампетэнцыі сучаснага беларускага настаўніка". 
 
Невялікае даследаванне падзяляецца на два этапы і ўключае: 
 
Google-апытанне (https://forms.gle/7MtPpkZGLb6sWNDC8 ), якое зойме каля 20 хв., і  ўдзел у мадэраванай тэматычнай фокус-групе, працягласцю каля 1,5 гадзін.
Бонусам для найбольш матываваных стане ўдзел у адукацыйнай анлайн-праграме з класнымі экспертамі і ментарамі і ўласным адукацыйным прадуктам як вынікам вашай працы!