Навучальныя праграмы ад Агенцтва развіцця адукацыі дарослых

21.11.2023
Агенцтва развіцця адукацыі дарослых прапануе шэраг навучальных праграм (анлайн і афлайн), а таксама вынікі новага даследавання стану адукацыі дарослых у Беларусі. 
 
1. Асновы фасілітацыі і мадэрацыі групавой працы

Месца г. Мінск
Дата: 15-16.12.2023
Форма правядзення: афлайн
Кошт 325 руб. 
Зарэгістравацца і атрымаць больш інфармацыі можна тут: https://facilitate.adukatar.by/#join
Хто праводзіць: Сяргей Лабада, фасілітатар, мадэратар, трэнер з 25-гадовым досведам работы ў сферы адукацыі дарослых, сертыфікаваны па стандарце Curriculum GlobaALE

Праграма:

Дзень 1
Перавагі групавой працы, каштоўнасці сумеснага ўдзелу.
Фасілітацыя і мадэрацыя: што аб'ядноўвае і ў чым адрозненне?
Ролі, функцыі і ўменні фасілітатара (мадэратара).
"Цыкл мадэрацыі" або 6-фазавая мадэль вядзення групавога абмеркавання Ёзэфа Зайферта.
Групавая дынаміка, этапы развіцця групы.
Асаблівасці паводзінаў і ролі ўдзельнікаў групы, віды і магчымыя прычыны іх супраціўлення.
Камунікатыўныя тэхнікі і метады работы фасілітатара (мадэратара).

Дзень 2
Практыка і аналіз фасілітацыі "World cafe" (Сусветнае кафэ).
Практыка і аналіз фасілітацыі «Open space» (Адкрытая прастора).
Візуалізацыя: выкарыстанне маркераў, картак, фліп-чартаў.
"Чамаданчык фасілітатара (мадэратара) устойлівага мерапрыемства" – прыклад эка-падыходу ў арганізацыі групавой працы.
Падвядзенне вынікаў трэнінгу.

2. Курс “Майстэрства лічбавага навучання” ад Алены Лугаўцовай

Алена Лугаўцова --  міжнародны эксперт ў галіне адукацыі дарослых і развіцця лічбавых кампетэнцый

Каму будзе карысны курс:

Людзям, якія працуюць з дарослымі
Спецыялістам карпаратыўнага навучання
Настаўнікам і выкладчыкам, якія жадаюць адаптаваць навучальныя праграмы да анлайн фармату
Фрылансерам, якія прасоўваюць анлайн-курсы для дарослых

Вас чакаюць 9 тыдняў заняткаў па 2,5 гадзіны, г.зн. 16 - zoom-сустрэч.

Пачатак курса - 19 снежня.

Больш падрабязна тут https://digital.adukatar.by/

3) Курсаў Паліны Маслянковай па беларускай мове:
 
Гэта курсы для беларусаў:

якія адчулі патрэбу палепшыць свае школьныя веды і ўвесці беларускую мову ў актыўны ўжытак
якія ўжо размаўляюць ці пішуць па-беларуску, але хочуць удасканальваць сваё маўленне

4 ) Агляд сферы нефармальнай адукацыі дарослых у Беларусі: ключавыя тэндэнцыі і магчымасці для правайдэраў
 
Актуальная інфармацыя пра дзейнасць ТАА "Агенцтва развіцця адукацыі дарослых" 
https://adukatar.by/