Беларускіх падлеткаў запрашаюць на курс вывучэння гісторыі Беларусі ў інтэрактыўным анлайн-рэжыме

05.12.2023
Беларускіх падлеткаў запрашаюць на курс вывучэння гісторыі Беларусі ў інтэрактыўным анлайн-рэжыме.
Хто? Падлеткі ад 13 да 16 гадоў з дыяспар і Беларусі
Што? Бясплатныя курсы па гісторыі Беларусі
Калі? У снежні 2023 года
Навучанне на курсах для адабраных па конкурсе дзяцей будзе бясплатным. У якасці настаўніка - дыпламаваны гісторык, які мае адмысловыя веды ў вядзенні анлайн-навучання. Заняткі будуць праходзіць у снежні (5 урокаў), далей на навучальнай платформе “Васьміног” дзеці атрымаюць магчымасць самастойнага праходжання заданняў.
Дэдлайн падачы заявак: 6 снежня 2023 года, да 23.59 паводле мінскага часу.
Для кантактаў, удакладненняў і ўдзелу ў адборы просім запоўніць гугл-форму (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeaaNuv3dY7IHBBuNyqyOf5g0QbvbUr... ) і звязацца з настаўнікам (тг-кантакт @jannzygmantovich)