Увага, конкурс!

28.09.2007

Конкурс адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”

Мэта конкурсу
– стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.



Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіцца па пяці намінацыях:
• Метадычнны дапаможнік (Інавацыйныя тэхналогіі і метады навучання ў беларускай школе);
• Сучасны урок (Распрацоўкі школьных урокаў);
• Грамадзянская адукацыя (Распрацоўка школьных і пазакласных заняткаў, сцэнары семінараў, конкурсаў, святаў, іншых адукацыйных мерапрыемстваў, парады па стварэнні школьных газет, сайтаў ….);
• Нацыянальная школа (Ідэі і метады выхавання грамадзяніна-патрыёта, развіцця нацыянальнай адукацыі);
• Бацькі і дзеці (Метады работы з бацькамі. Далучэнне бацькоў да працэсу адукацыі, ідэі, як зрабіць школу адкрытай для бацькоў, лакальнай супольнасці, навакольнага жыцця).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас info@nastaunik.eu да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці.
Патрабаванні да матэрыялаў
1. Адна асоба падае на конкурс не больш за дзве работы. Дапускаецца прадстаўленне аўтарскіх работ, якія раней былі дасланыя для сайта < a href="https://nastaunik.eu">https://nastaunik.eu з пазнакай адраса іх знаходжання на сайце.
2. У заяўцы мусіць быць наступная інфармацыя:
• прозвішча і імя аўтара,
• месца працы, хатні, электронны адрасы,
• намінацыя, на якую прапануецца матэрыял,
• назва матэрыялу.
3. Указваецца мэтавая аўдыторыя, для якой прапануецца матэрыял (клас, група, іх інтарэсы, матывацыя і г.д.)
4. Старонкі павінны быць пранумараваныя.
5. Тэксты падаюцца ў электронным ці папяровым выглядзе.
6. Мова тэкстаў – беларуская
7. Да матэрыялаў неабходна дадаць індывідуальны план укаранення інфармацыйных тэхналогіяў у адукацыйны працэс і падаць свае распрацоўкі (калі ёсць) у электронным выглядзе.

Крытэрыі ацэнкі па намінацыях



Метадычны дапаможнік
• актуальнасць дапаможніка для настаўнікаў;
• адсутнасць у продажы аналагаў як на беларускай, так і на рускай мове;
• адпаведнасць вучэбным праграмам (калі дапаможнік прапануецца для фармальнай адукацыі);
• наяўнасць канцэптуальнай часткі (педагагічнага абгрунтавання методыкі);
• тэхналагічнаць распрацовак;
• магчымасць ужыванння дапаможніка для іншых настаўнікаў.

Сучасны урок: (распрацоўкі школьных урокаў):


• наяўнасць метадычнага каментара да ўрока;


• арыгінальнасць аўтарскай ідэі;


• сістэмнасць апісання ўрока;


• дыягнастычнасць, канкрэтнасць і рэалістычнасць мэтаў і задачаў;


• аптымальнасць зместу;


• рацыянальнасць структуры;


• скіраванасць урока на выхаванне і развіцце вучняў;


• для вучняў магчымасць выбару на ўроку іх творчай самарэалізацыі, праяўлення грамадзянскай пазіцыі;


• адпаведнасць патрабаванням да афармлення тэксту.



Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная школа


• адпаведнасць сучасным падыходам да зместу і ролі грамадзянскай адукацыі і нацыянальнага выхавання;


• скіраванасць на развіццё грамадзянскіх і палітычных кампетэнцый, фармаванне нацыянальнай свядомасці;


• ужыванне новых адукацыйных тэхналогіяў, якія ўпісваюцца ў школьную праграму, спрыяюць разбурэнню стэрэатыпаў, развіваюць крытычнае мысленне;


• накіраванасць на папулярызацыю дэмакратычных каштоўнасцей;


• рэалістычнасць для здзяйснення.



Бацькі і дзеці


• перавагу будуць мець матэрыялы, якія прадугледжваюць адукацыю праз сумесную дзейнасць (даследчую, экалагічную, культурніцкую, інш.)



Прызавы фонд конкурсу фармуецца з добраахвотных ахвяраванняў людзей і арганізацый, зацікаўленых ў падтрымцы актыўных педагогаў, што прадставяць свае аўтарскія матэрыялы для агульнага карыстання. Папярэдне плануецца ўзнагародзіць 5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі).


Журы конкурсу фармуецца з экспертаў – спецыялістаў у кожнай тэме, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.


Тэрміны правядзення: Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 18 снежня 2007 г. у электроннай форме на электронную пошту: info@nastaunik.eu з пазнакай “конкурс матэрыялаў”.


Прадстаўленыя працы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце https://nastaunik.eu для агульнага карыстання і абмеркавання.


Гэты конкурс – цалкам грамадскі праект. Гэта значыць, што педагогі і адукатары, якія дашлюць свае распрацоўкі, арганізацыі і асобы, якія далучаюцца да фармавання прызавога фонду і людзі, што захочуць ахвяраваць свой час для арганізацыі конкурсу, не маюць камерцыйных мэтаў і гатовыя працаваць толькі для паляпшэння беларускай адукацыі.