Прэзентацыя кніг па грамадзянскай адукацыі
1 лістапада арганізацыі, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй, прэзентавалі 29 новых выданняў. Прапануем Вашай ўвазе навінкі, якія па нашым меркаванні могуць быць цікавымі настаўнікам. Некаторыя выданні можна спампаваць з інтэрнэту або бясплатна атрымаць па пошце.
1. “Выбери жизнь” (“Фокус-група”)– Метадычны дапаможнік для падлеткаў і педагогаў. Утрымоўвае тэарэтычны блок па тэме «ВІЧ/СНІД», тэарэтычны блок па тэме «Арганізацыя інфармацыйнага занятку», сцэнар інтэрактыўнага занятку па прафілактыцы ВІЧ/СНІД. Даступна электронная версія. http://belinternat.org/metody10.php
2. “Інавацыйныя метады ў беларускай школе – Зборнік артыкулаў настаўнікаў”( “Цэнтар Супольнасьць”). – Электронная версія на сайце Настаўнік.інфо.
3. “Межкультурное кафе – меню для лидеров учебных кружков» ( «Цэнтр ПОСТ») – вельмі шмат карысных метадаў на стварэнне атмасферы, занёмства, уводзіны ў тэму і г.д. – На жаль, у Інтэрнэце гэтае выданне прапануецца толькі за грошы. Таму паспрабуйце шукаць у крамах.
4. “Мировые политические идеологии” – Навучальны дапаможнік. (ГА “Адкрытае грамадства”) – проста незаменны дапаможнік для разумных выкладчыкаў ЧГД, ідэалогіі, паліталогіі. Ахвочым яго мець прапануем пісаць нам на адрас info@nastaunik.eu. Дапаможам скантактавацца з аўтарамі і атрымаць выданне.
5. “Сацыяльны аніматар” (ГА Цэнтр “Трэці сектар”) – складаецца з матэрыялаў, якія тычацца як тэарэтычных аспектаў самаарганізацыі дзейнасьці людзей на карысць сваёй мясцовай супольнасці, так і канкрэтных інструментаў, з дапамогай якіх гэты працэс можна зрабіць больш эфектыўным.
6. Часопіс “ Адукатар”№ 11. – Нумар прысвечаны грамадзянскай адукацыі ў Беларусі. Пішыце на info@nastaunik.eu – дашлем па пошце.
7. “Обучение дамократии” ( ГА «Экадом) – У кнізе разглядаецца канцэпцыя ўстойлівага развіцця і адукацыі для устойлівага развіцця. Рэкамендуецца адукатарам, выкладчыкам, трэнерам, студэнтам, якія цікавяцца сучаснымі адукацыйнымі тэндэнцыямі.
8. “Чалавек. Супольнасць. Грамадства” (сумеснае выданне арганізацый грамадзянскай адукацыі) – Тэматычны зборнік для лідэраў навучальных гурткоў Маем невялікую колькасць. Пішыце на info@nastaunik.eu – дашлем па пошце.