Праграма для моладзі “Гісторыя Беларусі і грамадзянская адукацыя”
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае да ўдзелу ў семінары для моладзі і студэнцтва “Гісторыя Беларусі і грамадзянская адукацыя моладзі”, які адбудзецца недалёка ад г. Мінска 1–3 лютага 2008 г.
Семінар будзе ўключаць працу над наступнымі тэмамі:
- Гісторыя і трагедыя Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі як тэма для грамадзянскай адукацыі моладзі;
– Вайна як выклік для мірнага насельніцтва, прыклады грамадзянскай мужнасці падчас акупацыі;
- Моладзь і памяць аб Другой сусветнай вайне, міфы ў мінулым і сучаснасці;
– Супраціў антычалавечым і антыдэмакратычным дзеянням учора і сёння.
Гэты семінар з'яўляецца першым этапам моладзевай праграмы ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», запланаванай на 2008 год у супрацоўніцтве з партнёрамі з Літвы, Нарвегіі, Нямеччыны і Ізраіля.
У межах праграмырадугледжана, што ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць першы этап, будуць мець магчымасць прыняць удзел у наступных мерапрыемствах:
- Здымкі дакументальнага фільма «Жывыя сведкі" з успамінамі відавочцаў акупацыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны.
- Арганізацыя сустрэчаў і семінараў з выкарыстаннем дакументальнага фільма ў якасці навучальнага матэрыялу.
- Сумесныя сустрэчы-семінары з моладдзю Нямеччыны, Нарвегіі, Літвы і Ізраіля.
- Падрыхтоўка і правядзенне трохдзённай ролевай гульні на матэрыяле гісторыі Другой сусветнай вайны, жыцця мірнага насельніцтва ў ваенны час, грамадзянскай мужнасці.
- Стварэнне віртуальнай медыя-выставы ў Інтэрнэце па ваніках удзелу ў ролевай гульні і іншых мерапрыемствах праграмы.
Крытэры да ўдзелу ў семінары і праграме цалкам:
- Узрост 18–24 гады;
– Наяўнасць дастатковай колькасці часу для ўдзелу ў мерапрыемствах праграмы;
- Высокі ўзровень цікавасці да працы з гістарычным зместам;
– Жаданне і магчымасць арганізоўваць уласныя невялікія мерапрыемствы для аднагодкаў на гэтую жа тэму.
Выказаць сваю цікавасць да ўдзелу ў праграме альбо атрымаць дадатковую інфармацыю можна, звязаўшыся з каардынатарам праграмы Аляксандрам Каралевічам.
Тэл./факс: +375 17 298 16 59, +375 17 269 90 34
Маб. тэл. +375 29 6532531,
Эл. пошта: center_post@tut.by
Семінар «Гісторыя Беларусі і грамадзянская адукацыя моладзі"
15.01.2008