Праграма “Primus inter pares”

18.01.2008

Праграма “Primus inter pares”

ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў да ўдзелу ў праграме 2008 году “Primus inter pares” (лат. «Першы сярод роўных»).

Праграма накіраваная на падрыхтоўку маладых лідэраў, здольных актыўна і эфектыўна ўдзельнічаць у дзейнасці грамадскіх арганізацый або ствараць свае арганізацыі і ініцыятывы, папоўніць шэрагі актывістаў і супрацоўнікаў арганізацый, якія працуюць у сучасным беларускім грамадстве.

Падчас удзелаў у праграме маладыя людзі атрымаюць унікальны досвед працы ў лепшых грамадскіх арганізацыях, пазнаёмяцца з новымі цікавымі формамі і метадамі навучання, усталююць кантакты ў розных сферах, разаўюць свае лідэрскія ўменні і навыкі.


Асноўныя этапы праграмы:
Першы, адборачны этап (люты – сакавік 2008), – мяркуюцца адукацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на знаёмства ўдзельнікаў з рознымі аспектамі тэмы «Лідэр і лідэрства».
Па выніках адборачнага этапу будзе сфармаваная сталая група ўдзельнікаў, якая атрымае магчымасць:

– прыняць удзел у цыкле адукацыйных праграмах, прысвечаных лідэрству, актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіццю грамадзянскага грамадства і да т. п. (вясна-восень 2008);

– распрацаваць і правесці ўласныя невялікія адукацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы (вясна-лета 2008);

– навучыцца навыкам праектнай дзейнасці і прыняць удзел у летнім лагеры (лета 2008);

– прайсці стажыроўку ў беларускіх грамадскіх арганізацыях (восень 2008);

– распрацаваць і рэалізаваць уласныя міні-праекты грамадства ў Беларусі (восень-зіма 2008).

Аўтары і арганізатары лепшых міні-праектаў змогуць мінуць стажыроўку ў Швецыі ў 2009 г.

Крытэры адбору для ўдзелу ў праграме:

– узрост ад 18 да 25 гадоў;

– наяўнасць невялікага асабістага досведу лідэрствы і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці;

– жаданне і магчымасць актыўна ўдзельнічаць у распаўсюджванні змястоўных вынікаў праекту сярод моладзі;

– пры праходжанні на другі этап праграмы – наяўнасць дастатковай колькасці часу і магчымасць удзелу ва ўсіх яе мерапрыемствах.


Для ўдзелу ў праграме неабходна да 10 лютага выслаць запоўненую заяўку (гл. форму заяўкі) на адрас нашай электроннай пошты: center_post@tut.by


Атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў Грамадскім аб'яднанні «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»:

Тэл./факс: +375 17 298 16 59, 269–90–34

Электронная пошта: center_post@tut.by

Каардынатар праграмы: Вольга Саевец (029) 850–98–99.