Для ўсіх, хто цікавіцца ідэяй навучальных гурткоў, і хто б жадаў паспрабаваць сябе ў якасці лідэра!
17–19 лістапада 2006 г., у Мінску, у межах праекта «Рэсурсная праграма навучальных гурткоў", будзе праводзіцца семінар па падрыхтоўцы новых лідэраў навучальных гурткоў. На семінары будуць разглядацца тэмы:
-- Канцэпцыя навучальных гурткоў
-- Прынцыпы навучальных гурткоў
-- У чым моцныя і слабыя бакі навучальных гурткоў
-- Гісторыя навучальных гурткоў
-- Метады працы ў гуртку
-- Як правесці першае і наступныя сустрэчы
-- Як ставіць мэты і іх дасягаць
-- Хто такі лідэр гуртка
-- Як ацаніць вынікі працы ў гуртку
Семінар будзе мець практычную скіраванасць. У выніку ўдзелу ў семінары ўдзельнікі змогуць распрацаваць планы сваіх навучальных гурткоў, пазнаёміцца з асноўнымі прынцыпамі і метадамі арганізацыі і правядзення навучальных гурткоў.
Семінар будуць праводзіць трэнеры, якія маюць досвед працы з навучальнымі гурткамі і падрыхтоўкай лідэраў гурткоў.
Просьба падаць заяўку на семінар не пазней 14 лістапада 2006 года на адрас hurtki@adukatar.net і мы з вамі звяжамся.
Заяўка афармляецца з указаннем наступнай інфармацыі:
- Імя, Прозвішча
- Арганізацыя, якую Вы прадстаўляеце
- Ваш досвед знаёмства з навучальным гуртком
- Чаму Вы жадаеце ўдзельнічаць у семінары
Па ўсіх пытаннях можаце звяртацца да трэнераў
Марына Малінина
Алёна Вялічка
Тэл. (029) 645 06 12
Навучальны гурток
09.11.2006