Стыпендыі для моладзі з пацярпелых ад Чарнобылю рэгіёнаў Беларусі

23.09.2008

Зорка сусветнага тэнісу Марыя Шарапава абвесціла аб адкрыцці праграмы стыпендыяў з памерам фінансавання 210 тысячаў даляраў ЗША для студэнтаў з рэгіёнаў Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

Стыпендыі дазволяць 12 таленавітым маладым людзям прайсці поўны курс навучання ў двух вядучых універсітэтах Беларусі. Праграма разлічаная на 4 гады. Штогод будуць абірацца тры новых атрымальнікі стыпэндыі з залічаных на першы курс абітурыентаў. Першыя ўладальнікі стыпендыяў пачнуць навучаньне ў 2009–2010 навучальным годзе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі Уладзіслава Хількевіча па тэл. +375 17 227 38 17, эл. пошце vladislav.khilkevich@undp.org.

Паводле рассылкі belngo.info