Адукацыйная праграма «Я – герой (1)

10.10.2008

Цэнтр пазашкольнай работы “Ветразь”
Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Сучасная бізнес-акадэмія праводзяць у час восеньскіх канікулаў (25 кастрычніка – 2 лістапада) для дзяцей, падлеткаў, юнакоў і дзяўчат з 6-ці да 18-ці гадоў у рамках праекта «Фестываль цудаў 2008» займальна-адукацыйную праграму «Я – герой (1)» (развіццё навыкаў лідэрства, адносін, вырашэння канфліктаў)

Праграма “Я – герой (1)” пройдзе ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Купалінка”, які размешчаны ў 27 км. ад Мінска (Валожынскі р-н, каля вёскі Ракаў) у жывапісным сасновым бары. Размяшчэнне ў 3-х и 4-х мясцовых пакоях, пяціразовае харчаванне.
Час правадзення: 25 кастрычніка – 2 лістапада 2008 г. (“Я – герой (2)” – у час зімовых канікулаў, “Я – герой (3)” – на вясенніх канікулах).

Праграмныя мерапрыемствы праводзяць вопытныя педагогі-псіхолагі.

Удзельнікі праграмы больш поўна раскрыюць сваю індывідуальнасць, праявяць лідэрскія якасці, смеласць, павысяць самаадзнаку і ўпэўненасць у сабе, змогуць развіць свае здольнасці у адносінах, адаптацыі ў новым калектыве аднагодкаў, аддыхнуць с карысцю для фізічнага і душэўнага здароўя і развіцця.

У праграме:

25 кастрычніка – “Дзень уражанняў”. Трэнінг знаёмства (у сем’ях).

26 кастрычніка – “Дзень ісціны”. – Трэнінг знаёмства (ва ўзроставых групах). Урокі хітралогіі і інш.

27 кастрычніка – “Дзень рэкордаў”. – Устанаўленне новых рэкордаў Гінеса і Фестываля Цудаў у розных сферах жыцця.

28 кастрычніка – “Дзень шчодрасці”. Трэнінг «Лідэрамі становяцца”. Разгул
гасціннасці. Работа “кампліментарыя”.

29 кастрычніка – “Дзень мужнасці і смеласці”. Трэнінг «Які я лідэр». Турнір СЛАБАкоў, вадахлёбаў і інш. Ахота на старэйшын. Захоп базы.

30 кастрычніка – “Дзень здзіўлення”. Трэнінг “Лідэр і каманда”.

Вясёлыя сюрпрызы, рэйды дзівакоў “Шыварат навыварат”, абарона шалёных праектаў, час невыразнага чытання і інш.

31 кастрычніка – “Дзень цярпення”. Трэнінг “Чаго я хачу і не хачу”. Пошук скарбаў.

1 лістапада – “Дзень самаахвяравання”. Трэнінг “Чаму я навучыўся на фестывалі цудаў”. Аперацыя “Клопат”

2 кастрычніка – “Дзень развітання”. Ад’езд.

Кіраўнік праграмы – Тоўсцік Анатолій Пятровіч – рэгіянальны дырэктар па Беларусі Міжнароднага інстытута трэнінга, педагог, псіхолаг.

Збор і рэгістрацыя ўдзельнікаў 25 кастрычніка ў 9. 30 по адрасу вул.Магілёўская 2 кор.1, Цэнтр мэблі «Мост». Прыезд 2 лістапада з 11.00 да 12.00.

Перад ад’ездам 23 кастычніка ў 19.00 – бацькоўскі сход, а таксама пасля прыезду (паведамім дадаткова), па адрасе Чкалава, 1, кор.4.

Тэл. для даведак і ўзгадненняў: 224–62–70, Velc. 641–76–09, МТС 768–90–39.

www.cba.by