Рэсурсная праграма навучальных гурткоў запрашае 18–19 кастрычніка 2008 г. на семінар-трэнінг «Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі".
На семінары вы зможаце:
- даведацца, што такое нефармальныя навучальныя гурткі як форма адукацыі дарослых, пазнаёміцца з іх прынцыпамі і асаблівасцямі.
- набыць вопыт працы ў навучальным гуртку ў якасьці удзельніка ці ў якасці лідэра,
- даведацца, як праз гурткі можна вывучаць і пазнаваць гістрыю, традыцыі сваёй краіны, гораду.
Семінар-трэнінг будзе праводзіцца ў Мінску
Пасля семінара у тых, хто зацікавіцца правядзеннем навучальных гурткоў па дадзенай тэме, будзе магчымасць атрымаць падтрымку ў выглядзе навучальных матэрыялаў і метадычных кансультацый ад Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў.
Да ўдзелу ў семінары просім запоўніць анкету ўдзелу і выслаць нам на адрас hurtki.team@gmail.com з тэмай «культура і традыцыі"
Кантактны тэлефон (029) 388 25 64
Заяўкі прымаюцца да 16 кастрычніка.
У заяўцы неабходна пазначыць :
- Імя, прозвішча, кантактныя звесткі
- Якую арганізацыю ці ініцыятыву вы прадстаўляеце
- Ці ёсць у Вас вопыт працы, звязаны з тэмай семінара. Калі ёсць – то які
- Вашая матывацыя ўдзелу ў семінары.
Семінар для навучальных гурткоў
13.10.2008