Метадычны дапаможнік «Садзейнічанне ў выбары прафесіі

23.02.2007

Грамадскае аб'яднанне «Фокус-група» у рамках праекту «Адчынены Свет» выдала метадычны дапаможнік «Садзейнічанне ў выбары прафесіі" (пры падтрымцы Швейцарскага ўпраўлення па развіцці і супрацоўніцтву ў Беларусі).
Калі вы працуеце па тэме профарыентацыі з выхаванцамі школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апёкі бацькоў, можаце звярнуцца ў офіс арганізацыі за некаторай колькасцю дапаможнікаў.
Дапаможнік адрасаваны сацыяльным педагогам і псіхолагам установаў, якія забяспечваюць агульную сярэднюю адукацыю і, у першую чаргу, школ-інтэрнатаў для дзяцей-сіротаў і дзяцей, пакінутых без апёкі бацькоў. Дапаможнік будзе карысны ўсім, хто займаецца профарыентацыйнай працай ва ўстановах адукацыі.
У метадычным дапаможніку апісаны два трэнінгавых заняткі і даследчая гульня «Сталкер», накіраваныя на падрыхтоўку выхаванцаў інтэрнатных устаноў да ўсвядомленага выбару прафесіі. У дадатку дапаможніка размешчаны апісанні некаторых методык па прафарыентацыі, тэставыя методыкі, тэматычныя крыжаванкі і інш. Праз некаторы час тэкст дапаможніка можна будзе прачытаць на старонках Вэб-партала www.belinternat.org, прысвечанага інтэграцыі ў грамадства дзяцей-сіротаў.

Кантакты арганізацыі:
пр. Партызанскі, 2–4В-529 (офіс), г. Мінск Тэл/факс (375 17) 298–39–33
E-mail: focus_group@mail.ru
Сайт: www.f-group.org