«Правы чалавека – гэта...»

12.12.2008

У дзень правоў чалавека Прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з рэстубліканскім праваабарончым грамадскім аб'яднаннем «Беларускі Хельсінскі Камітэт» абвесцілі аб правядзенні конкурсу творчых працаў (малюнкаў, калажаў, фатаздымкаў і да т.п.) «Правы чалавека – гэта....».

Мэты конкурсу – пашырэнне ведаў і разумення палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, агучаных у ёй каштоўнасцяў ды прынцыпаў павагі, абароны правоў чалавека сярод дзяцей і моладзі, прыцягненне ўвагі да праблемы правоў чалавека ў сучасным свеце.

Удзельнікам конкурсу прапануецца ў мастацкай форме працягнуць фразу «правы чалавека – гэта....» – адлюстраваць сваё разуменне таго, што такое правы чалавека ў цэлым (альбо асобныя свабоды) і што яны значаць у жыцці.

Аўтарскія работы мусяць быць дасланыя па адрасе Прадстаўніцтва ААН у Беларусі: 220030 Мінск, вул. Кірава, 17, 6 паверх) з пазнакай на капэрце «Конкурс ВДПЧ». Да графічных работ неабходна прыкласці інфармацыю аб канкурсанце (Поўнае імя, нумар тэлефону, паштовы адрас і адрас эл.пошты, назву навучальнай установы) і кароткае тлумачэнне мастацкай задумкі.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі. Найлепшыя работы будуць апублікаваныя ў выглядзе плакатаў і размешчаныя на сайце Прадстаўніцтва ААН www.un.by і РПГА «Беларускі Хельсінскі Камітэт» www.belhelcom.org. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных работ з пазначэннем імёнаў аўтараў у асветніцкай ды іншай дзейнасці па прасоўванні і абароне правоў чалавека.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца ў канфэрэнц-залі Прадстаўніцтва ААН у Мінску 16 лютага 2009 г., у гадавіну стварэння Камісіі ААН па правах чалавека.

Апошні тэрмін падачы аўтарскіх работ: 1 лютага 2009 году.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Уладзімера Шчарбака, дарадцы Прадстаўніцтва ААН у Беларусі (2274876, 6511527).

Паводле рассылкі belngo.info