Польска-амерыканскі Фонд Свабоды (Фундатар праграмы), а таксама Польска-амерыканская Камісія Фулбрайта (Адміністратар праграмы) абвесцілі адкрыты конкурс на стыпендыі імя Лэйна Кірклэнда на 2009/2010 навучальны год.
Сёлета Праграма Кірклэнда адрасаваная прадстаўнікам ніжэй пералічаных асяроддзяў:
• эксперты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых устаноў і ўстаноў самакіравання,
• прадпрымальнікі, мэнэджэры,
• лідэры няўрадавых арганізацый, аніматары культуры і грамадзянскай актыўнасці,
• выкладчыкі ВНУ,
• журналісты.
Падрабязнае апісанне праграмы, інструкцыю па запаўненні фармуляраў можна знайсці на старонках www.kirkland.edu.pl, www.fulbright.edu.pl, www.civicportal.org. Фармуляр належыць запоўніць on-line.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кірклэнда
20.01.2009