Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” з мэтай пашырэння выпуску газет і часопісаў, якія выхоўваюць грамадзянскія пачуцці, праводзіць конкурс адукацыйных друкаваных выданняў. У ім могуць прымаць удзел газеты, часопісы і інш., што выпускаюцца пераважна па-беларуску як у адукацыйных установах (школах, факультэтах і г.д.), апрача афіцыйных газет у сярэдніх спецыяльных установах і ВНУ, так і незалежна ад іх. Выданні павінны быць асветнай тэматыкі (адукацыйныя, краязнаўчыя і г.д.), якія скіраваны на выхаванне грамадзянскіх пачуццяў, нацыянальнай свядомасці. На адрас аргкамітэта конкурса (220029 Мінск-29, а/с 64) дасылаецца (ці даносіцца) да 20 сакавіка не менш за два нумары, пажадана разам з кароткай прэзентацыяй выдання, выкананай ў электронным варыянце, аб’ёмам да адной старонкі А4, шрыфт 19 пунктаў, якая можа быць выкарыстана ў часопісе “Летапіс ТБШ”. У прэзентацыі – сціслы расповед пра газету, брашуру, асобныя матэрыялы, фотаздымкі.
Журы ТБШ у красавіку 2009 г. ганаруе дыпломамі ўсе годныя выданні і вызначыць з іх тры пераможцы, якія будуць асобна адзначаны. Тэл. для даведак 8029–7520821.
Конкурс адукацыйных выданняў
17.02.2009



