Рэсурсная праграма навучальных гурткоў абвяшчае набор на ўдзел у Нефармальнай школе адукатараў.
У межах навучання ладзяцца:
– арыентацыйны сэмінар-трэнінг для лідэраў навучальных гурткоў (нефармальная адукацыя дарослых і роля ў ёй навучальных гурткоў (сакавік);
– тэматычны сэмінар прысвечаны аднаму з 6-ці накірункаў дзейнасці навучальных гурткоў: сям’я, гендэрныя аспекты, правы чалавека, прафесійнае развіцьцё, культура Беларусі, экалогія (красавік);
– 2 сэмінары прысвечаныя актуальным для лідэраў навучальных гурткоў тэмам і праблемам (май, кастрычнік);
– правядзеньне ўдзельнікамі 1–2 навучальных гурткоў (лета);
– аднадзённы сэмінар па праектным мэнэджмэнце (верасень);
– напісанне і рэалізацыя асабістага міні-праекта (восень);
– выстава па выніках міні-праектаў (снежань).
Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, даведацца пра новыя формы працы з групамі, пазнаёміцца бліжэй з дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў, а таксама знайсці пляцоўку для рэалізацыі асабістых адукацыйных задумак і мараў.
Усе ўдзельнікі Школы адукатараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел на працягу ўсяго году, атрымаюць сертыфікат.
Арыентацыйныя сэмінары-трэнінгі для Гомельскай, Магілёўскай, Гродненскай і Брэсцкай абласцей запланаваныя на 28–29 сакавіка.
Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заяваў на ўдзел.
Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел – да 8 сакавіка.
Заявы на ўдзел ад жыхароў Гарадзеншчыны прымаюцца на электронны адрас: hrodna.hurtki@tut.by.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Нефармальная школа адукатараў запрашае
27.02.2009