17.03.2009
Настаўніца беларускай мовы Глыбоцкай раённай гімназіі Таццяна Барткевіч дзеліцца сваімі распрацоўкамі ўрокаў па тэме «Займеннік»: “Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля”, “Групы займеннікаў па значэнні. Асабовыя займеннікі”
. Акрамя матэрыяла па тэме ўрокаў, на ўроках вучні знаёмяцца з тымі вядомымі асобамі, што нарадзіліся на Глыбоччыне: Я. Драздовічам, І. Буйніцкім, В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім, Т. Даленгам-Мастовічам, П. Сухім. Усё гэта – матэрыя для працы на ўроках па фармаванні сістэмы каштоўнасцей, гістарычнай памяці, грамадзянскай пазіцыі.
Спампаваць матэрыял (doc, 350 КБ)