Шэраг прэзентацый, зробленых настаўніцай ліцэя г. Барані Таццянай Лабанавай.
Прэзентацыя “Барока” (ppt, 2,4) для 7 класа (і не толькі. Яе магчыма выкарыстовываць на любых уроках па гісторыі Беларусі і на пазакласных мерапрыемствах) змяшчае ў сабе шэраг фотаздымкаў з сайта “Глобус Беларусі” і распавядае пра яскравую старонку беларускай культуры часоў Вялікага княства Літоўскага.
Прэзентацыі па культуры Беларусі першай (ppt, 3,3 МБ) і другой (ppt, 1,6 МБ) паловы 19 ст. змяшчаюць набор слайдаў з тэкставай і нагляднай інфармацыяй. Улічваючы той факт, што тэмы па культуры амаль што заўсёды неяк дрэнна ўспрымаюцца вучнямі, магчыма, такая форма дапаможа настаўніку прадставіць тэму інакш.
Прэзентацыя “Беларусь у час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Утварэнне БНР” (ppt, 1,7 МБ) (для 11 класа) змяшчае шэраг дакументаў, карт, выяў, фактаў, якія дапамогуць утварыць агульную карціну, склаўшуюся па беларускім нацыянальным пытанні ў 1917–1918 гг. Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам і вучням арганізаваць размову, дыскусію па прапанаваным пытанні. Гэты матэрыял добра ўспрымаецца падрыхтаванай аудыторыяй, гатовай да размовы па гэтым пытанні.
Прэзентацыі да ўрокаў гісторыі Беларусі
22.03.2009