03.04.2009
З 1 па 21 ліпеня 2009 году Варшаўскі ўніверсітэт ладзіць ХІХ Міжнародную школу гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Падчас школы з 1 па 14 ліпеня і з 19 па 20 ліпеня адбудуцца лекцыі прафесараў з Англіі, Германіі, Польшчы, Канады і ЗША, а таксама чатыры семінары на розныя тэмы па выбары ўдзельнікаў. З 15 па 18 ліпеня адбудзецца 6-ая сесія Варшаўскай Усходнееўрапейскай Канферэнцыі.
Мовы школы – польская і англійская.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 10 мая 2009 году.
Падрабязная інфармацыя на польскай мове – ў файле, на англійскай мове – на сайце: www.studium.uw.edu.pl
Паводле рассылкі belngo.info