Міжнародны конкурс для журналістаў

10.04.2009

Звяз моўнага і культурніцкага абмену MitOst і Фонд імя Робэрта Боша (Германія) абвесцілі міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог», які прысвечаны 20-годдзю мірных рэвалюцый у еўрапейскіх краінах.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты друкаваных і ан-лайн СМІ ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Тэксты могуць быць прадстаўленыя на дзяржаўных і рэгіянальных мовах, і мусяць быць апублікаваныя ў пэрыяд са жніўня 2009 году. Працоўныя мовы праграмы: англійская і нямецкая.


Міжнароднае журы абярэ 10 аўтараў, якія будуць запрошаныя на святочную ўзнагароду ў Берлін увосень 2009 году. Лепшыя матэрыялы будуць узнагароджаныя прызамі ў памеры 2500, 2500 і 1000 еўра. Удзельнікі атрымаюць магчымасць наведаць шэраг рэдакцый і пазнаёміцца з дасведчанымі нямецкімі журналістамі і прадстаўнікамі палітыкі і культуры.


Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў лютым 2010 году ў спецыяльным зборніку, які будзе прэзентаваны ў межах агульнай кампаніі за партнэрства з рознымі СМІ.


Заяўкі і пытанні дасылайце па адрасе:
Міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог»,
Joanna M. Rother, MitOst e.V., Schillerstr. 57, 10627 Berlin, Germany, medienprojekt1989@mitost.org


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.mitost.org/medienprojekt1989.html


Паводле рассылкі belngo.info