Уступная кампанія ва Уроцлаве

10.04.2009

Праект «Teraz Wroclaw» абвяшчае аб пачатку ўступнай кампаніі ва Уроцлаве, Польшча. Ужо трэці год запар праект дапамагае моладзі з Усходняй Еўропы стаць студэнтамі буйных вышэйшых навучальных установаў Ніжняй Сілезіі.

Галоўная мэта праекту – не толькі запрасіць моладзь атрымаць адукацыю ва ўроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах, але і даць інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку яго ўдзельнікам. Дапамога ў выбары навучальнай установы і накірунку навучання, кансультацыі па працэдуры ўступлення, афармленне дакумэнтаў, падтрымка на першым этапе навучання, моўна-адаптацыйны курс – усё гэта асыстэнты «Teraz Wroclaw» гарантуюць удзельнікам праекту бясплатна.

Пералік дзяржаўных і прыватных вышэйшых навучальных устаноў:

* Уроцлаўскі універсітэт;

* Уроцлаўская палітэхніка;

* Эканамічны універсітэт ва Уроцлаве;

* Уроцлаўскі універсітэт натуральных навук;

* Ніжнесілезская вышэйшая школа;

* Вышэйшая банкаўская школа ва Уроцлаве;

* Вышэйшая школа мэнэджменту «Edukacja»;

* Вышэйшая школа грамадскай псіхалогіі ва Уроцлаве (SWPS).

Удзельнікам праекта можа стаць кожны, хто жадае атрымаць адукацыю ў адной з вышэйшых навучальных устаноў і ўжо мае атэстат поўнай агульнай сярэдняй адукацыі (альбо дыплом бакаляўра ці магістра), а таксама валодае польскай мовай.

На бясплатнае навучанне можа прэтэндаваць кандыдат ва ўзросце да 26 гадоў, які не з'яўляецца ўладальнікам Карты Паляка, раней не атрымоўваў вышэйшай адукацыі ў Польшчы, валодае польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе навучацца, а таксама мае высокі бал атэстату.


Што прапануюць ўроцлаўскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, як стаць удзельнікам праекту «Teraz Wroclaw» і чаму Уроцлаў называюць горадам сустрэчаў, можна даведацца на сайце праекту: http://www.study-in-wroclaw.pl/.


За дадатковай інфармацыяй звятрайцеся па кантактах:

* +48 71 368 0892–5

* +48 71 368 0895

* office@studyinwroclaw.com


Паводле рассылкі belngo.info