Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае прадстаўнікоў адукацыйных грамадскіх арганізацый, педагогаў і іншых зацікаўленых асобаў да ўдзелу ў семінары “Адзінства ў разнастайнасці: гісторыя, каштоўнасці, перспектывы развіцця Еўрапейскага Саюзу”.
Семінар ладзіцца 22–24 мая пад Мінскам.
Удзел у семінары дазволіць:
– даведацца пра гістарычныя падставы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрасаюзу
– зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюзу
– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюзу
– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з тэмай
– распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці.
Удзельнікі сэмінара атрымаюць камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў.
У якасці эксперта ў семінары будуць удзельнічаць прадстаўнікі міжнародных і еўрапейскіх арганізацый.
Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў – за кошт арганізатараў.
Для ўдзелу ў сэмінары неабходна даслаць заяўку на ўдзел па факсе: (+375 17) 269 90 34, е-mail nastaunik@gmail.com, паштовым адрасе: ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”, зав. Уральскі, 15, п. 490, Менск, 220037
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 17.00 11 мая.
Больш падрабязную інфармацыю па мерапрыемстве можна атрымаць па тэлефонах: (+375 17) 269 90 34, (+37529) 614 52 79, е-mail: nastaunik@gmail.com.
Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны
Семінар для адукатараў
30.04.2009