05.05.2009
4 мая пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Паводле Правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, рэгістрацыя працягнецца да 1 чэрвеня.
Ужо шосты год запар менавіта тэсты з'яўляюцца пропускам у шэрагі студэнтаў. Летась у цэнтралізаваным тэставанні ўдзельнічалі больш 179 тыс. абітурыентаў. Яны здалі больш за 457,2 тыс. тэстаў. Сёлета ў сувязі са скасаваннем 12-годкі і ўтварэннем рыска-класаў гэтыя лічбы будуць, вядома ж, вышэйшымі.
Разгорнуты дапаможнік па працэдуры тэставання чытайце на старонцы партала tut.by.